Інфармацыйная кампанія пра Малы памежны рух



У Берасці актывісты грамадскай арганізацыі «Вольны горад» раздавалі ля польскага консульства буклеты, пра тое, якім чынам Малы памежны рух працуе ў нашых суседзяў — ва Украіне і Расеі.

І ў нас жыхары Берасця, Маларыты, Пружанаў, Камянца маглі б наведваць Польшчу без візаў, калі б беларускі бок не зацягваў ратыфікацыю дамовы, кажа актывістка «Вольнага гораду» Паліна Шарэнда-Панасюк:

— Каля польскага кансуляту звычайна збіраецца вялізная чарга ў некалькі сотняў чалавек. І гэтыя сотні людзей стаяць практычна кожны дзень і кожны з іх плаціць даволі вялікія грошы. Мяркую, большасць з іхй і не падазраюць, што ёсць такі Малы памежны рух, якім людзі, што жывуць у прымежных раёнах, могуць скарыстацца.

Пакуль мажлівасць наведваць краіну-суседку без візаў ёсць толькі ў тых беларусаў, якія жывуць на мяжы з Латвіяй.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце