Ініцыятарка „Матчынага руху 328” стала лаўрэатам праваабарончай прэміі



Ініцыятарка стварэння сацыяльна–асветніцкага грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328» Ларыса Жыгар стала лаўрэатам прэміі «Ты можаш». Узнагародай, якую заснавалі інтэрнэт — рэсурс 34mag.net і Еўрарадыё, адзначаюцца людзі і ініцыятывы ў галіне абароны правоў чалавека.

Як зазначае Ларыса Жыгар, асабіста для яе прэмія — вынік грамадскай дзейнасці арганізацыі, якую яна ўзначальвае:

— Глабальная праблема нумар адзін, дзе сапраўды проста неабходна, каб гэтая тэма пастаянна асвятлялася  і каб паболей было такіх арганізацыяў, якія сапраўды змагаюцца, супраць несправядлівых прысудаў і змагаецца супраць наркотыкаў, каб сапраўды неяк дапамагчы ў гэтай сітуацыі нашай моладзі. 

Сацыяльна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Матчын рух 328» было створана амаль год таму. Нягледзячы на тое, што ўлады адмаўляюцца рэгістраваць арганізацыю, яе сябры змагаюцца за правы асуджаных паводле артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў).

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня