Ініцыятывы з Гарадзеншчыны перамаглі ў конкурсе ААН



Дзесяць ініцыятыў з Гарадзеншчыны ўвайшлі ў лік пераможцаў першага конкурсу Праграмы развіцця Арганізацыі аб’яднаных нацый “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні”. Кожная з іх атрымае не больш за 18 тысяч даляраў.

ААН

Як кажа актывістка грамадскага аб’яднання “Беларускі зялёны крыж” Алена Майсюк, дзейнасць ААН у рэалізацыі такіх праектаў карыстаецца попытам у грамадзянскай супольнасці краіны:

– Я лічу, што вось гэтыя арганізацыі вельмі важныя для грамадскасці, каб чалавек адчуваў сябе шчаслівым у гэтым свеце. Раскрыць тое, што існуе нейкая праблема, знайсці партнёраў, якія могуць звярнуць увагу на гэту праблему і адпаведна дапамагчы рэалізаваць нейкія праекты.

Сярод фіналістаў – праекты, накіраваныя на паляпшэнне турыстычнага патэнцыялу, развіццё валанцёрскага руху, ахову навакольнага асяроддзя ды іншыя. Агулам у Беларусі фінансаванне атрымаюць 87 ініцыятыў. Бюджэт конкурсу – 1 мільён 230 тысяч даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя