Іван Шэга прэзентаваў сваю кнігу



У Слоніме мясцовы грамадскі актывіст і доктар Іван Шэга прэзентаваў сваю кнігу публіцыстычных артыкулаў “Пра краіну і пра нас”, якая нядаўна пабачыла свет.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Аўтар кнігі распавёў пра тое, аб чым ён на працягу апошніх пяці гадоў пісаў і занатоўваў. А гэта яго асабістыя развагі пра наша складанае жыццё, пра лёс краіны, як у нас, у Беларусі, адбываюцца выбары, пра беларускую ахову здароўя і пра тое, што чакае Беларусь у будучым.

Усе прысутныя атрымалі бясплатна па кнізе Івана Шэгі з аўтографам.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім