Івацэвіцкія грэка-каталікі ўзгадваюць пра айца Надсана



Івацэвіцкія грэка-каталікі перажываюць страту беларускага грэка-каталіцкага святара, апостальскага візітатара для беларусаў грэка-каталікоў у замежжы айца Аляксандра Надсана. Многія з Івацэвіцкай  грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай ведалі Надсана асабіста, сустракаліся і маліліся разам з ім. Кажа дыякан парафіі Вячаслаў Гарчакоў:

 Мы ўспрымалі гэтага чалавека, як нейкага волата, як прарока, на роўні з тымі прарокамі, якіх Гасподзь даваў іншым народам.

Вернікі:

–  Чалавек вельмі паважаны. З ім можна было паразмаўляць на розныя тэмы. Ён многае зрабіў для грэка-каталіцкай царквы.

–  Вельмі светлы, добры чалавек. Шчаслівы быў, што мы тут ёсць, мы молімся.

–  Нейкая дабрыня ад яго сыходзіла.

–  Мы прыйшлі да царквы, менавіта пачынаючы ад яго.

Аляксандр Надсан меў вялікія заслугі перад Радзімай. Гэта першы святар, які пачаў рэгулярна выкарыстоўваць беларускую мову ў час богаслужэнняў. Кіраваў беларускай школай імя Кірылы Тураўскага ў Лондане, бібліятэкай-музеем імя Францыска Скарыны. Стваральнік і кіраўнік Камітэта ахвярам Чарнобыля, ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Беларускае Радыё Рацыя