Каб не старэць і не хварэць, трэба ствараць прыгажосць



Да такой высновы прыйшла бярозаўская пенсіянерка Таццяна Аліхвер. Яна старыя коўдры ператварае ў мастацкія шэдэўры, дый новыя шые таксама.

Сваё хобі яна знайшла шмат гадоў таму нечакана: мыш на дачы прагрызла ў яшчэ добрай коўдры дзірку. Жанчына пашкадавала выкідаць рэч і стала нашываць узоры са старой тканіны па ўсёй коўдры. Коўдра стала новай і спадабалася сяброўцы, кажа спадарыня Таццяна:

— Я яе падаравала сяброўцы, а пасля яна зрабіла замову яшчэ на 2 старыя коўдры. А я, тым часам, настолькі ўнікла ў гэтае мастацтва, што пайшла па крамах купляць матэрыялы, якія ў мяне, паводле задумы, павінны быць у коўдры.

Таццяна Аліхвер упэўнена, што прыгажосць стварае свет. Акрамя творчасці спадарыня Таццяна вучыць ангельскую і беларускую мовы.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза