Кадэты наладзілі ў Слоніме баль



Адной з традыцый кадэцкіх класаў СШ № 9 г. Слоніма – гэта праводзіць кадэцкія балі. Сёлета такі баль адбыўся ўжо шосты раз.

Баль адбыўся ў спартыўнай зале школы, якая была святочна аформлена ў стылі 19 стагоддзя, а таксама запоўнена юнымі кадэтамі  і прыгожымі лэдзі. Белыя шаўковыя, аксамітныя, бархатныя бальныя плацці на плячах юных прыгажунь упрыгожвалі сваёй яркасцю ўсю залу. А маладыя кадэты па-майстэрску дэманстравалі галантныя адносіны да сваіх дамаў.  Гэтыя прыгожыя пары цудоўна выконвалі паланэзы, мазуркі, полькі, вальсы. Іх майстэрства вяртала гледачоў у 18-19 стагоддзе, дапамагло адчуць прыгажосць былых свецкіх баляў.

На кадэцкім балі прысутнічалі вайскоўцы Слонімскай 11 гвардзейскай механізаванай брыгады, настаўнікі Слоніма і бацькі вучняў, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.