Калі б творы Алексіевіч былі музыкай 



Шведскі студэнт Оскар Ліндвал напісаў музычную кампазіцыю паводле твораў Святланы Алексіевіч. У Нобэлеўскім мультымедыяльным музеі ў Стакгольме гэтаму твору надалі статус афіцыйнай музычнай інтэрпрэтацыі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

Музычная кампазіцыя зʼяўляецца часткаю выставы «Nobel Creations» у Нобэлеўскім музеі, прысвечанай сёлетнім лаўрэатам. Над выставай працавалі, між іншым, студэнты шведскага Каралеўскага каледжу музыкі.

Студэнт Оскар Ліндвал (Oskar Lindwall) стварыў арыгінальны трэк на падставе кніг Святланы Алексіевіч. „Белсат” зрабіў відэаролік, спалучаючы гэтую кампазыцыю і выкарыстоўваючы архіў.

10 снежня ў Стакгольме адбудзецца цырымоня ўзнагароджвання Святланы Алексіевіч.