Каля Гародні знайшлі забітага таксіста



33-гадовы Андрэй Этэль не вярнуўся са змены ў ноч на нядзелю. Учора жонка зніклага звярнулася ў міліцыю. У той жа дзень аўтамабіль таксіста знайшлі каля вёскі Капцёўка.

Аператыўнікі высветлілі маршрут, па якім рухалася таксоўка, а таксама тое, што ў мікрараёне Фолюш яе кіроўца падабраў дваіх маладых хлопцаў. Разам з імі таксіст паехаў за горад. Труп мужчыны знайшлі на полі каля вёскі Гібулічы. Мяркуецца, што пасажыры забілі таксіста з-за дзённай выручкі.

Падазраваных ужо затрымалі. Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч паведаміў, што па факце забойства пачатая крымінальная справа.

poisk-02

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: autogrodno.by