Каму служаць беларускія чыноўнікі?



Беларускія дзяржаўныя структуры даўно падмяты адным чалавекам і служаць не народу, за чый кошт жывуць, а толькі Яму. Таму часта чуваць ад міліцыянта, чыноўніка: мы гасударавы людзі. Безумоўна, забяспечваюць і выбары на карысць гэтай асобы, таму пачуваюць сябе вольна пры абыякавых адносінах да людзей. У выніку шэраговыя грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў апытанні, перасталі давяраць дзяржаўным органам:

Я не давяраю ні аднаму органу ў нас у Бярозе. Калі ёсць нейкая цяжба з дзяржавай, то няма сэнсу гэтым займацца, толькі губляць час і нервы. Два гады рука не працуе, пакуль я выб’ю групу, то хутчэй кончуся.

– Там, дзе сутыкаешся, – там паўсюль падман.

– Дзяржаўнае – сабе ў кішэнь паклалі, нам нічога не далі. Наогул нічога. Усе ільготы паадмянялі. За кватэру плацім страшыя грошы. А атрымліваем 2 мільёны. За што жыць? Як дзяцей карміць? Гэта здзек. Горш чым на вайне. Забіраюць усё – проста рэкет 90-х гадоў. Пачынаючы з калгасаў, сканчваючы выканкамам – усе крадуць. Злодзеі.

Паводле людзей, чыноўнікі і іншыя кіраўнікі сябе забяспечылі, але забылі пра тых, за чый кошт яны хораша і бязбедна жывуць.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце