Камунальнікі Гародні не спраўляюцца з патопамі



Камунальныя службы Гародні не ў стане папярэджваць наступствы моцных дажджоў, у выніку чаго жыхары горада ўсё часцей церпяць ад прыродных катаклізмаў. Адсутнасць ліўневай каналізацыі ці яе незадавальняючы стан – галоўныя прычыны пашкоджанага жытла гарадзенцаў як у шматпавярховых дамах, так і ў прыватных.patop6

– Пад’езды вельмі пашкоджаныя. Цякла вада з трубы. Мы нават не падумалі, што гэта лінёўка. Думалі, што гэта вырвала нейкую трубу. Я думаю, што агульнымі сіламі аднавім стан пад’езда. Падсыхае паціху.

– У трубе-лінёўцы засела пластыкавая бутэлька. Яна была адкрытая, напоўнілася вадой. Пасля абвалілася ўніз, забіўшы вадасцёк. А труба ўжо не вытрымала і прабіла сцяну.

– Сыходзіш з парога – і трапляеш адразу ў лужыну. Хоць на лодцы катайся, як у Венецыі. А дом, дзе стаіць лужына, прасеў, падгніў. Гэта бачна па вокнах. Давялося падлогу мяняць.

Мясцовыя ўлады не спяшаюцца кампенсаваць страты ад прычыненай моцнымі дажджамі шкоды, таму большасць выдаткаў нясуць жыхары дамоў, якія тэрмінова мусяць ліквідаваць аварыйны стан жытла за ўласны кошт.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня