Камунальнікі супраць газонаў



Ужо з дзясятак гадоў, як уся Беларусь улетку заглынаецца ад пяску ў гарадах. Частае кашэнне травы пераўтварае газоны ў пяшчаныя пусткі.

IMG_5179

Гэтая карціна назіраецца не толькі ў публічных месцах, але таксама ў дварах. У Гародні  мясцовыя камунальнікі ніяк не рэагуюць на звароты грамадзянаў. Пра сутнасьць праблемы кажа экалагічны актывіст Ігар Лапеха:

– Прайдзіцеся і паглядзіце – травы няма зусім, ёсць толькі пустазелле і пясок.  Адным словам – дакаціліся. Колькі грошай з бюджэта выкідваецца?

Неразумнае выкарыстанне дызельнага паліва на сотні касарак, што працуюць штодня, павінна было б зацікавіць выканаўчыя ўлады і службы прыродааховы. Але, відаць, заклік быць ашчаднымі тычыцца толькі нашых суграмадзянаў?

IMG_5177

IMG_5178

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара