Канферэнцыя Праграмы транспамежнай супрацы ў Любліне



Прыняць удзел у штогадовай міжнароднай канферэнцыі Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва „Польша-Украіна-Беларусь 2007-2013″ запрашаюць прадстаўнікоў беларускіх арганізацый. Мерапрыемства пройдзе 7 і 8 кастрычніка ў горадзе Любліне ў адкрытым фармаце. Кожную краіну будзе прадстаўляць дэлегацыя да паўсотні чалавек.

Кіраўнік прадстаўніцтва ў Берасцейскай вобласці Сумеснага тэхнічнага Сакратарыяту

Праграмы Максім Алданаў заклікае запаўняць форму і пашыраць якасны і колькасны склад прадстаўнікоў беларускага боку:

– Запрашаюцца не толькі арганізацыі, якія рэалізуюць праект, але і журналісты, людзі, зацікаўленыя ў рэалізацыі праграмы, якім цікава паглядзець, што гэта такое, пачуць досвед тых арганізацый, якія рэалізуюць праекты. На сайце pl-by-ua.eu рэгістрацыя адкрытая. Запаўняйце рэгістрацыйныя формы, дасылайце нам.

Як распавёў Максім Алданаў, адзіная ўмова ўдзелу ў мерапрыемстве – гэта адкрытая віза шэнген, усе выдаткі па праезду, харчаванні і пражыванні бяруць на сабе арганізатары.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце