Падляшская паліцыя тлумачыць сітуацыю вакол канфлікту на мяжы (абноўлена)



У аўторак, 2 чэрвеня, у пункце пропуску Баброўнікі-Бераставіца разгарэўся сур’ёзны канфлікт паміж беларусамі і польскімі паліцэйскімі, які завершыўся штрафамі.

k2r

Супрацоўнікі польскай паліцыі спрабавалі перастроіць чаргу з легкавых аўтамабіляў перад пунктам пропуску ў адпаведнасці з дарожным знакам. Сітуацыя завершылася спрэчкай спачатку з двума жанчынамі, за якіх пазней заступіліся іншыя беларусы.

Сітуацыю тлумачыць прэс-сакратар Падляшскай паліцыі Анджэй Бараноўскі.

Паводле яго, парушальнікаў пакаралі штрафамі і адначасна абавязалі іх правільна паркавацца:

 – Патруль дарожнай паліцыі зрабіў захады ў дачыненні да кіроўцаў, якія парушылі правілы дарожнага руху і неправільна паставілі свае аўтамабілі. У дапамогу былі выкліканыя супрацоўнікі памежнай аховы і паліцыі. Жанчыну пакаралі штрафам у 1 тысячу 100 злотых, іншыя ўдзельнікі канфлікту атрымалі штрафы па 100 злотых.

Як паведаміў Анджэй Бараноўскі, адбудзецца праверка законнасці дзеянняў супрацоўнікаў паліцыі абапіраюсыся на паказанні іх саміх, а таксама сведкаў і памежнікаў.

k1

Кожны з беларусаў, хто вяртаўся дамоў, станавіліся ў адну чэргу побач з аўтафургонамі. Паміж фурамі і легкавымі аўтамабілемі яшчэ быў праезд. Але, аказваецца, за адзін кіламетр да мяжы польскі бок паставіў дарожны знак. Згодна гэтаму знаку, збоку – па правым боку – павінны стаяць аўтафургоны, побач, у прытык з імі, легкавыя аўтамабілі, потым аўтобусы і адна левая паласа руху з Беларусі ў бок Польшчы. Але дарога каля Баброўнікаў вузкая і не вельмі прыстасаваная да такога руху.

Расказвае слонімскі актывіст Алесь Масюк, які ў гэты час выязджаў з Польшчы:

– Частка пачала перастройвацца, а тут першыя дзве машыны, у прынцыпе іх можна было адразу адпусціць і ўсё, яны б паехалі як мае быць, але паліцэйскія, я так разумею, пайшлі на прынцып. У першай машыне сядзелі дзве жанчыны прыблізна па пяцьдзясят гадоў, паліцэйскі сказаў: „Ідзіце за мной у машыну, паедзем з вамі ў Беласток”. Яна кажа: „Чаго я пайду, за што я павінна 100 злотых плаціць?”. Ну і карацей пачаўся гэты канфлікт, потым гэты паліцэйскі вырашыў яе прымусова завесці ў сваю машыну, але беларусы адбілі яе – не далі магчымасці яе забраць.

Пасля размоў і крыку, паліцыянты дасталі газавыя балончыкі і пачалі пырскаць людзям у вочы. У першых машынах ехала шмат жанчын з дзецьмі:

– Тады ён дастаў балончык з газам і давай паліваць па ўсіх, хто побач стаяў. Потым другі падбег, гэты паліцэйскі таксама пачаў паліваць па людзях. Потым яны павалілі – паліцэйскі з жанчынай упалі на асфальт. У выніку некалькі чалавек пацярпела ад гэтага газа.

k5r

Таму ў апошнія дзесяцігоддзі чэргі машын станавілася так, каб зручна было рухацца і аўтафургонам, і легкавым машынам, бо аўтобусаў прыязджае вельмі мала і яны адразу едуць на мытню. У аўторак польскай паліцыі, якая кантралюе рух аўтамабіляў на дарогах, гэта не спадабалася і яны вырашылі перакінуць чаргу ў правы бок па руху.  Але ўсё гэта можна было зрабіць спакойна, рэгулюючы рух машын. Тым не менш, яны груба абыйшліся з беларусамі, ствараючы канфлікт на мяжы.

k4r

https://www.youtube.com/watch?v=aHUdnTYJiWk&feature=youtu.be

Пасля размоў і крыку, паліцыянты дасталі газавыя балончыкі і пачалі пырскаць людзям у вочы. У першых машынах ехала шмат жанчын з дзецьмі. Ад газу многія проста падалі, іх падхоплівалі людзі і крычалі на польскіх паліцыянтаў: “Што вы робіце?!”. Але паліцыянты рабілі сваё. Дзясяткі людзей атрымалі газавыя апёкі. Пачалася сутычка. На дапамогу польскім паліцыянтам прыехалі і польскія памежнікі. Людзі прасілі выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу, аказвалі самастойна дапамогу адзін аднаму. Тады паліцыянты пачалі сілай запіхваць беларусаў у сваю машыну і выпісваць штрафы.

k8r

k9

Адной жанчыне з Віцебскай вобласці, якая мае карту паляка, выпісалі штраф у памеры 1100 злотых, маўляў яна напала на паліцыянтаў. Па 100 злотых атрымалі штрафы і іншыя беларусы, якія ехалі дамоў. Канфлік на мяжы працягваўся больш за адну гадзіну. А потым паліцыянты ўсё ж пачалі па некалькі машых выпускаць на мытню.

k7r

^CDF2A3EE189F870A59AD3F5947B959E16224130E031BC0F386^pimgpsh_fullsize_distr

Барыс Баль, Беларуская Радыё Рацыя, Баброўнікі

Фота аўтара