Канстытуцыйны суд рэкамендуе адзіны працэсуальны кодэкс



Канстытуцыйны суд рэкамендуе прыняць адзіны працэсуальны кодэкс для разгляду грамадзянскіх і эканамічных справаў.

Як паведаміў журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, такая прапанова ўтрымліваецца ў пасланні парламенту і кіраўніку дзяржавы ад 20 студзеня.

1290e256206dec3bcc84c2efd55ce27e

Цяпер суды кіруюцца двума кодэксамі: Грамадзянскім працэсуальным кодэксам і Гаспадарчым працэсуальным кодэксам:

— Першы этап пройдзены: адбылося арганізацыйнае аб’яданне сістэмы гаспадарчых судоў і агульных судоў, — цяпер яны называюцца «суды агульнай юрысдыкцыі». Трэба завершыць і другі этап, каб адпаведна працэсуальны разгляд эканамічных і грамадзянскіх справаў адбываўся на адзінай працэсуальнай аснове.

На думку Канстытуцыйнага суда, пераход да адзінага кодэкса забяспечыць далейшае развіццё канстытуцыйнага прынцыпу роўнасці ўсіх перад законам і судом.

Беларускае Радыё Рацыя