Канцэрт салідарнасці з Беларуссю і палякамі ў Беларусі ў Беластоку



Зайгралі ў падтрымку палякаў на Беларусі і саміх беларусаў. У Беластоку адбыўся канцэрт гуртоў Lombard і Tłusta Łusta з Гародні. Ініцыятыва правядзення канцэрту ў Беластоку – вынік ранейшай забароны выступу Lombard у Гародні, – кажа музыка гурта Гжэгаж Стружняк.

Гэта не добра, калі забараняюць граць музыкам, калі забараняюць канцэрты, гэта значыць, што нехта баіцца мастацкага ўражання – а гэта нядобра. Мы хацелі толькі зайграць канцэрт для Беларусі, для палякаў на Беларусі, гэта павінен быў быць толькі канцэрт.

– Вельмі хутка зрабілі і запрасілі, і мы маем гонар быць тут на гэтым цудоўным канцэрце.

– Я часта слухаю польскае радыё і мне вельмі падабаецца польская мова.

Анжаліка Борыс, кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі: – На гэты канцэрт з Гародні прыехала каля 300 чалавек, і радуемся, што канцэрт адбыўся, што нам дапамаглі гэта зрабіць.

Як дадае Анджаліка Борыс з Саюза палякаў у Беларусі, канцэрт не адбыўся бы без дапамогі ўладаў Беластока і Беластоцкага асяродка культуры. На канцэрце прысутнічала каля двух тысяч чалавек у тым ліку трыста гасцей з Беларусі .

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя. Фота Васіля Кроквы.

* * *

Разам з „Ломбардам” на сцэну ў цэнтры Беластока выйдзе гарадзенскі гурт “Tłusta Łusta”, кажа дырэктарка Беластоцкага асяродка культуры Гражына Дваракоўская:

– Гэта малады гурт, які выконвае поп-панкавую музыку, залічаную да альтэрнатыўнага року. Нам падаецца, што гэта вельмі добрае спалучэнне з рок-гуртом “Ломбард”. Бо “Ломбард” заўсёды быў альтэрнатыўным, пачынаючы з 1981 года, калі паўстаў. Іх песні мы ўсе спявалі падчас ваеннага становішча ў краіне.

Канцэрт рок-гуртоў на рынку Касцюшкі пачнецца а 18-й гадзіне.

Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю і палякамі ў Беларусі” – гэта супольная ініцыятыва апальнага Саюзу Палякаў у Беларусі, уладаў Беластоку і Беластоцкага асяродка Культуры.

Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы польскага Міністэрства замежных справаў і Аб’яднання “ Вспульнота Польска”.

Беларускае Радыё Рацыя