“Кастрычніцкі Кірмаш” для моладзі з міжнароднымі дыпломамі



“Спецыялістам з замежнымі дыпломамі дагэтуль цяжка ўладкавацца ў Беларусі,” – мяркуе старшыня агенцтва “Тваё Заўтра” Іна Кулей . 21-га кастрычніка ў Менску пройдзе “Кастрычніцкі Кірмаш”. Імпрэза будзе зладжана адмыслова для знаёмства талентавітай моладзі, якая атрымала міжнародныя дыпломы, з прадстаўнікамі бізнэс-колаў, медыяў, дзяржаўных інстытуцый. “На “Кірмашы” мы збіраемся “прадаваць” маладых людзей, якія з’яўляюцца адмыслоўцамі ў нейкай галіне,” – гаворыць Іна Кулей.

– Якія скончылі замежныя ўніверсітэты або стажыраваліся на розных замежных праграмах. І мы хочам прыцягнуць увагу шырокага грамадства да гэтай мэтавай групы, да іх патэнцыялу і магчымасцяў.

“Мы лічым, што рэфармацыйны патэнцыял спецыялістаў з міжнародным дыпломам патрэбны зараз Беларусі,” – дадала Іна Кулей. Старшыня агенцтва “Заўтра” адзначыла, што ў фондзе ўстановы ўжо знаходзіцца звыш 500 выпускнікоў замежных ВНУ і спецыялістаў.

Імпрэза пройдзе ў Міжнародным Цэнтры імя Ёханаса Раў а 18-й гадзіне. Уваход на імпрэзу вольны па папярэдняй рэгістрацыі.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя