Каталіцкая царква адзначае Успенне Найсвятой Багародзіцы



15 жніўня – Успенне Найсвятой Багародзіцы. Адно з найстарэйшых Багародзічных святаў адзначаецца ў Хрысціянскім свеце. Для вернікаў гэты дзень – прыклад збаўлення чалавека, да чаго і імкнецца кожны практыкуючы хрысціянін, кажа гарадзенскі грэка-каталіцкі сьвятар Андрэй Крот.

– Смерць – гэта не тргічная падзея, а хутчэй радасная.  Сярод таямніцаў ружанца Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы належыць да слаўных таямніцаў. Гэта таямніца праслаўлення чалавека ў асобе Маці Божай, таямніца завяршэння жыцця чалавека, які аддаў сваё жыццё Богу. Для Маці Божай яе смерць была не смерцю, а ўспеннем – засынаннем, як можна перайначыць на сучасную беларускую мову.

Для кожнага хрысціяніна смерць – гэта не канец яго існавання. Узорам бессмяротнасці душы служыць “Успенне Багародзіцы”. Ужо ў шостым стагоддзі гэтае свята набыло сваю сучасную назву. У беларускай традыцыі ў цэрквах прынята ў гэты дзень асвячаць зёлкі. Такое асвячэнне зёлак пройдзе у Грэка-каталіцкай капліцы, што на вуліцы Гараднічанскай, а 18-00 гадзіне.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота gliwice.gosc.pl