Кавярні Гародні: што ў назвах?



У адным з матэрыялаў мы расказвалі пра рэстараны гораду над Нёманам. Зараз працягваем тэму – чарговы аповяд пра кавярні – найперш пра іх назвы і аздобу, пра старыя „кропкі” на мапе гораду і новыя назвы старых аб’ектаў. Звяртае на сябе ўвагу агульная русіфікацыя назваў кавярняў, а таксама відавочны брак густу ў бальшыні іх уладальнікаў. Але найперш пра нешматлікія беларускамоўныя ў шыльдах аб’екты.

Arhideja-2

Кавярня па вуліцы Дзяржынскага – адзін з нешматлікіх прыкладаў, дзе назва абыграна віртуёзна, гучыць шматсэнсоўна, „грае” і прыцягвае ўвагу.

 

Mlyn-1

Чабурэчная непадалёк чыгуначнага вакзалу, якая працуе ўжо досыць даўно, хоць і з памылкай у назве (бо трэба не „У”, а „Ля старога млына”), па-ранейшаму з беларускамоўнай шыльдай.

Rodny kut

Кавярня „Родны кут” ад гандлёвай сеткі Беларускага каператыўнага саюзу

Raskosha

Назва кавярні „Раскоша” аформлена сапраўды па-мастацку.

Veras

„Верас” на вуліцы Горкага ў Доме тэхнікі – адзін з „ветэранаў” грамадскага харчавання.

Semafor

„Семафор” на месцы даўняй „Пяльменнай” (вуліца Савецкая), якая існавала тут яшчэ ў васьмідзесятых гадах мінулага стагоддзя.

Chaburek-1

Chaburek-2

А вось чабурэчная па вуліцы Ажэшкі са старадаўняй шыльдай захаваліся з тых сама часоў.

Vilenskaja

На вуліцы Віленскай, дзе размешчана адразу некалькі харчовых і піўных кропак, суцэльная русіфікацыя.

Kalabki

Pinta

Karyca

Некалі тут быў беларускамоўны „Куфэрак”

Traktir-2

Traktir

Актыўна ўкараняецца ў горадзе „русский мир”.

Nesterka

Русіфікаваная тэатральная шыльда – ганьба для абласнога драматычнага тэатра.

Garadnica

Чарговая праява русіфікацыі пасля рэстаўрацыі кавярні па вуліцы Дзяржынскага.

Pab

Limberak

Два новыя месцы адпачынку па вуліцы Сацыялістычнай і Савецкай маюць ангельскамоўныя назвы. Бар пад назвай Ламберджэк здолеў папрацаваць два месяцы і быў зачынены гарадзенскай санстанцыяй.

Bochka

Легендарная „Бочка” даўно зачынена.

Atliantyk

Ад папулярнага „Атлантика” па вуліцы Леніна, дзе для рэлаксацыі былі акварыумы з вялікімі рыбамі, не засталося нават шыльды.

Vena

Яшчэ адно легендарнае месца па вуліцы Маставой перад Старым мостам. За савецкім часам тут быў слаўны бар пад народнай назвай „Яма”. Цяпер тут рэстаран „Вена”, які належыць Прыёрбанку.

Kalizej

Начны „Колизей” па-ранейшаму вабіць гарадзенцаў і гасцей гораду сваімі агеньчыкамі.

Magnolija

Бар „Магнолия”, які нефармальна завецца ў народзе таксама „Манголіяй” працуе па-ранейшаму.

Zhamchuzhyna

Каля папулярнай „Жемчужины”, што на БЛК, дзе заўсёды было шматлюдна, цяпер часцяком пуста.

Беларускае Радыё Рацыя