КДБ прыпыніў крымінальную справу Аляксандра Алесіна



КДБ Беларусі прыпыніў крымінальную справу ў дачыненні да ваеннага эксперта і журналіста Аляксандра Алесіна.

„Мне аб’явілі, што яна прыпыненая ў сувязі з палажэннямі часткі 1 пункта 5 артыкула 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Як я разумею, у сувязі з немагчымасцю весці следчыя дзеянні, — паведаміў Алесін. — Я атрымліваю свабоду ў сваіх перамяшчэннях, магу выязджаць за мяжу”.

Алесін быў затрыманы 25 лістапада 2014 года, але пра гэта стала вядома толькі 4 снежня. 10 снежня таго ж года яго вызвалілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

Першапачаткова Алесін абвінавачваўся ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК) і супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі (арт. 356-1). Абвінавачванне паводле арт. 356 КК было знятае з яго ў сьнежні 2014 года.

belapan.by