КДБ выставіў абвінавачванне затрыманым разам з Чыжом



Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь выставіў абвінавачванне фігурантам, якіх затрымалі разам з вядомым бізнесоўцам Юрыем Чыжом. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын. КДБ вінаваціць затрыманых па тым жа артыкуле, што і Чыжа – па частцы 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – ухіленне ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва значным памеры.

Паводле БЕЛТА