Харваты ў Слоніме распавядалі пра мясцовыя органы ўлады



У суботу, 16 траўня, у Слоніме адбыўся міжнародны семінар па пытаннях удзелу грамадзян у вырашэнні пытанняў на мясцовым узроўні. У семінары прынялі ўдзел грамадскія актывісты са Слоніма, Дзятлава, Ліды і Ваўкавыска, а таксама з Харватыі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Семінар адкрыў дырэктар Слонімскага інфармацыйна-кансультатыўнай установы “Шэгамедкансульт” Іван Шэга. Ён пазнаёміў прысутных з гасцямі з Харватыі Паулай Раужан і з Міленкам Турнішкі. Паула Раужан узначальвае Агенцтва мясцовай дэмакратыі ў горадзе Сісак, а Міленка Турнішкі – Агенцтва мясцовай дэмакратыі ў горадзе Осіек. Госці з Харватыі цікава распавядалі і падзяліліся досведам работы Агенцтваў мясцовай дэмакратыі ў сваіх гарадах і іх узаемадзеянні з грамадзянамі і мясцовымі органамі ўлады. Госці з Харватыі, а таксама гарадзенскія грамадскія актывісты вялі актыўную гутарку і дыскусію пра ўдзел грамадзян у вырашэнні розных пытанняў на мясцовым узроўні ў Харватыі і ў Беларусі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара