“Хэлоўін” падзяліў апазіцыю



Адразу дзве апазіцыйныя арганізацыі Моладзь БНФ і прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якія маюць блізкія палітычныя погляды, занялі кардынальна супрацьлеглыя пазіцыі наконт адзначэння гэтага свята. Старшыня Рады Моладзі БНФ Кацярына Шуст і сустаршыня БХД Павел Севярынец досыць катэгарычна пракаментавалі сітуацыю:

– З рэлігійнага пункту гледжання нельга  падыходзіць да ўсіх прадстаўнікоў грамадства, таму што дзяржава ў нас свецкая, і ў Канстытуцыі ў нас прапісаная свабода веравызнання і нельга забараняць святкаваць яго тым, хто яго любіць.

Павал Севярынец:

– Гэта гульня ў сатанізм. Калі мы пабачым на вечарынках людзей, якія адзначаюць „Хэлоўін”, там пераважаюць „чэрці” „зомбі”, „вампіры” і іншая нечысць. „Хэлоўін” – гэта трэш.

Як пракаментаваў Юрый Губарэвіч – старшыня “Руху за Свабоду”, якое ўваходзіць разам з БХД у правацэнтрысцкую кааліцыю, асабіста ён досыць нейтральна ставіцца да адзначэння гэтага свята. У самім ”Хэлоўіне” няма нічога шкоднага ані для нашага маладога пакалення, ані грамадства ўвогуле, падкрэсліў Губарэвіч.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnik.by