Хросны ход у гонар Усіх Беларускіх Святых



У нядзелю, 21-га чэрвеня, у Гародні пройдзе хросны ход праваслаўных хрысціянаў да царквы Сабору Усіх Беларускіх Святых, што ля Румлёўскага лесу. Менавіта ў дзень усіх беларускіх святых, сямнаццаць гадоў таму, пачаліся працы па будаўніцтву гэтай бажніцы.

IMG_4985

Кажа пратаярэй Анатоль Ненартовіч:

– Ужо ў нядзелю мы зноў сустрэнемся, каб прайсці гэтым крыжовым ходам ад сцен Святой Каложы, каб перш за ўсё узнясці малітву да Бога, малітву да ўсіх нашых Беларускіх Святых. Дзень, які мы будзем маліцца, дзень, які быў асвяшчоны іх подзвігам.

Традыцыйна ў хросным ходзе ўдзельнічаюць прыхаджане розных гарадзенскіх праваслаўных цэркваў. Выхад працэсіі пачнецца ад Каложскай царквы за пятнаццаць хвілінаў да дзявятай.

 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя