Хрысціянскія дэмакраты ствараюць новы рух



 

 

Актывісты аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ствараюць рэспубліканскае грамадскае аб’яднаньне «Хрысціянска-дэмакратычны рух» (ХДР). Чакаецца, што аб’яднаньне будзе створана на ўстаноўчым сходзе, які адбудзецца 14 лістапада ў Менску. Таксама ўдзельнікі сходу абмяркуюць непалітычныя грамадскія кампаніі на бліжэйшыя некалькі гадоў і абяруць кіраўніцтва арганізацыі.

Як распавяла Вольга Кавалькова, якая ўзначальвае арганізацыйны камітэт Руху ў палітычных акцыях новае аб’яднанне прымаць удзелу не плануе.

— Асноўная мэта гэтай арганізацыі — правядзенне сацыяльных кампаній і прыцягненне ў гэты рух актыўных людзей, якія хочуць займацца змяненнем свайго жыцця, змяненнем ладу жыцця вакол і абаронай каштоўнасцяў, якія для іх важныя, але якія па тых ці іншых прычынах не могуць ці не хочуць займацца палітыкай. Каб аб’яднаць такіх людзей і праводзіць падобныя сацыяльна важныя кампаніі і ствараецца такое грамадскае аб’яднанне, як Хрысціянска-дэмакратычны рух».

Рашэнне пра стварэнне грамадскай арганізацыі было прынятае падчас з’езду партыі БХД. Стваральнікі «Хрысціянска-дэмакратычнага руху» разлічваюць афіцыйна зарэгістраваць сваю арганізацыю. Яны спадзяюцца выкарыстаць сённяшні палітычны момант, калі Еўразвяз даў беларускім уладам чатыры месяцы выпрабавальнага тэрміну.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: svaboda.org