Хто “крышуе” гандаль БАДаў у Гародні?



Два дні ў гарадзенскіх кавярнях і рэстаранах гораду адбываюцца сустрэчы па продажы біялагічных дадаткаў. Асноўнымі пакупнікамі такіх дадаткаў з’яўляюцца пенсіянеры, якія вераць рэкламным газеткам, што ім кладуць у паштовыя скрыні. Дадаткі прадаюцца без сертыфікатаў Міністэрства аховы здароўя.

bad1

Даведацца,  што адбываецца на такіх сустрэчах, паспрабаваў гарадзенскі актывіст Ігар Банцар:

– Хацеў паглядзець на рэакцыю нашых уладаў, якія заяўляюць, што яны бароняць незаможных. Насамрэч, нікому нічога не трэба. Іх не цікавіць, што парушаецца заканадаўства. Тады ўзнікае пытанне, а ці не баяцца мясцовыя ўлады падняць гэтую праблему, магчыма у распаўсюднікаў  ёсць сур’ёзныя заступнікі, якія „крышуюць” іх дзейнасць па усёй Беларусі.

Актывісты зарання звярнуліся ў Гарадзенскі гарвыканкам з просьбай патлумачыць, ці дазволена друкаваць рэкламныя газеткі без выходных дадзеных, а таксама запрасілі  папрысутнічаць на такіх сустрэчах. Аднак яны не сустрэлі ніякай рэакцыі з боку прадстаўнікоў гарвыканкама.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня