Кіеў набыў 30 трактароў МТЗ



Ва ўкраінскай сталіцы ў першы снег выпрабуюць трыццаць новых трактароў, якія гарадскія ўлады набылі для ачысткі тратуараў і двароў у асенне-зімовы перыяд.

„Гэта беларускія колавыя трактары, але яны надзейныя і зручныя. Акрамя таго, мы яшчэ звяртаем увагу на асаблівасці далейшай эксплуатацыі. Многія дэталі з часам выходзіць з ладу, таму мы павінны быць упэўнены, што хутка і па прымальным цэнах зможам набыць запчасткі, тэхніка не будзе прастойваць без справы”, – растлумачылі ў прэс-службе мэрыі рашэнне закупіць беларускія трактары.

Як паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко, гэтыя трактары пойдуць у раёны.

Такое рашэнне прынята для таго, «каб прыбіраліся не толькі цэнтральныя магістралі, а таксама двары ў кожным раёне».