Клубу гарадзенскіх калекцыянераў – 30 гадоў (абноўлена)



Гарадзенскі клуб калекцыянераў “Скарабей” ў жніўні адзначыць 30 гадоў са свайго афіцыйнага заснавання.

Клуб аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш сотні калекцыянераў, захопленых збіраннем рознага калекцыйнага матэрыялу, прадметаў нумізматыкі, фалерыстыкі, баністыкі.

Асаблівую групу складаюць калекцыянеры захопленыя філатэліяй. Яны актыўна ўдзельнічаюць у Міжнародных выставах, неаднаразова займалі адны з першых месцаў, ўзнагароджваліся прызамі.

Пра гісторыю стварэння гарадзенскай супольнасці збіральнікаў распавядае яе кіраўнік Віктар Какарэка. 

tbs_k2

 – Афіцыйнае заснаванне клубу было ў жніўні 1985 года. Але мы не на пустым месцы ўтварыліся, мы ўсе хадзілі на сустрэчы філатэлістаў. А збіралі – і паштоўкі, і значкі, і манеты – ўсё-усё збіралі. 

За 30 гадоў існавання гарадзенскія збіральнікі прынялі ўдзел у некалькі сотнях выставах па ўсім свеце, на якіх атрымлівалі срэбныя і залатыя медалі.

На розных гарадскіх і абласных святах можна ўбачыць калекцыі гарадзенцаў, а таксама вялікую колькасць прадметаў з прыватных збораў гарадзенцаў прадстаўлена ў розных музеях па ўсёй краіне.

 Беларускае Радыё Рацыя