Кнігі Андрэя Саннікава трапяць ў берасцейскую бібліятэку



Кнігі былога кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010-га года Андрэя Саннікава «Мая гісторыя. Беларуская амерыканка ці выбары пры дыктатуры» перададуць сябры яго каманды ў берасцейскую абласную бібліятэку імя Горкага. Яны спадзяюцца, што выданне дойдзе да чытачоў і ня трапіць пад цэнзуру. Гаворыць адна з ініцыятараў акцыі Паліна Шарэнда-Панасюк:

— Для таго, каб берасцейцы мелі шырокі доступ да гэтай кнігі мы перадамо некалькі асобнікаў у абласную бібліятэку ў Берасці. Каб можна было прыйсці ў бібліятэку, узяць ды пачытаць. Мне цяжка сказаць, што будзе адбывацца далей, я, вядома, спадзяюся на лепшае. Толькі ведаючы, што часта людзі ў бібліятэках у нас працуюць паднявольныя, які загад паступіць: ці выкінуць гэтую кніжку, ці проста схаваюць яе ў бібліятэчнае сховішча.

Паліна Шарэнда-Панасюк спадзяецца, што не дойдзе да знішчэння выдання, бо ў бібліятэцы ўсё ж працуюць людзі, якія любяць кнігі.

gi-18186-91421-big

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце