Комплекс Валовічаў у Свяцку трэба неадкладна ратаваць



Адсутнасць дзяржаўных сродкаў не дае магчымасці аднавіць палацава- паркавы комплекс Валовічаў у Свяцку.

Цяпер палац знаходзіцца на балансе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва якога мела намер пачаць рэстаўрацыйныя працы, але па прычыне фінансавага крызіса змяніла планы.

На думку гісторыка Андрэя Чарнякевіча, архітэктурны помнік трэба неадкладна ратаваць, інакш яго можна страціць назаўсёды:

– Досвед еўрапейскіх краін паказвае, што інвестыцыі могуць паспрыяць развіццю, але ў сучасных беларускіх умовах, улічваючы агульны стан як грамадства, так і эканомікі – гэта можа прывесці да зусім іншых наступстваў. А ўсё, што будзе рабіцца якасна, будзе каштаваць вялікіх грошай.

Да пачатку 2000-ых гадоў у палацы Валовічаў дзейнічала лякарня для хворых на сухоты. Цяперашні гаспадар архітэктурнага помніка падпарадкаваны Нацбанку санаторый “Азёрны” здолеў за шэсць гадоў толькі пачысціць ставы ў парку і адвесці воду ад сценаў палаца, паставіўшы водаадводы.

Беларускае Радыё Рацыя