Копіі Сафійскага сабору ў Віцебску не будзе



Жыхарам Віцебска ўдалося адстаяць парк Партызанскай славы ў цэнтры горада. Руская праваслаўная царква мела планы знішчыць трэцюю частку парку і збудаваць на гэтым месцы копію полацкага Сафійскага сабору з падземным комплексам для патрэбаў святароў.

dsc02189

Такія планы выклікалі абурэнне жыхароў горада, яны дамагліся спынення ўсіх работ на гэтым месцы, а цяпер у парку дэмантавалі і плот, які агароджваў меркаванае месца пабудовы сабору, паведаміла каардынатар Віцебскага аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец, якая займалася праблемай.

– Улада зразумела, што раіцца з людзьмі неабходна. 5 тысяч подпісаў было перададзена у Епархію і ў гарвыканкам. Атрымалі два адказы, што да 2020 году тут нічога не будзе. Мы настойваем на тым, каб генеральны план быў перагледжаны. Каб гэтае месца ўвогуле не краналі.

Парк Партызанскай славы ўдалося адстаяць. Актывісты, якія баранілі больш як 200 дрэваў ад знішчэння, лічаць, што толькі салідарнасць гараджанаў і іх пільная ўвага да праблемаў роднага Віцебска дазволіла дамагчыся станоўчага выніку.

dsc02190

dsc02191

dsc02192

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск