Крэйг адмовіўся ад ролі Пуціна: Не люблю, калі мае персанажы гінуць



Брытанскі актор Дэніэл Крэйг не любіць, калі яго героі гінуць у канцы фільма.

Дэніэл Крэйг

Па гэтай прычыне зорка „Джэймса Бонда” ніколі не пагодзіцца выканаць ролю прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта Крэйг заявіў у інтэрв’ю расейскай версіі мужчынскага выдання „Maxim”.

Журналіст намякнуў актору, што „ў Расеі многія лічаць, што чым старэй ты становішся, тым больш падобны да прэзідэнта Пуціна”. Маўляў, калі Дэніэлу прапануюць ролю расейскага лідара, ці пагодзіцца ён?

„Не”, – катэгарычна адрэзаў брытанец.

„Не люблю, калі мае персанажы гінуць у канцы фільма”, – растлумачыў сваю пазіцыю Дэніэл.

Нагадаем, нядаўна Крэйга прызналі самым дарагім Бондам. А сам актор лічыць, што яго агент 007 ужо стары.

tabloid.pravda.com.ua