Крымінальная справа за забойства жывёлы



На Піншчыне працягваецца расследаванне па факце расстрэлу сабакі ў вёсцы Пачапава. Затрыманы 34-гадовы грамадзянін, сталі вядомыя некаторыя акалічнасці. Па словах сведкаў, затрыманы праязджаў на машыне, спыніўся на супраць аднаго з двароў і пачаў стрэляць па сабаку, а пасля спакойна паехаў.

Чалец праўлення Пінскага дабрачыннага аб’яднання “Абарона жывёл” Алена Рамановіч лічыць, што пра такія здарэнні трэба паведамляць больш, каб грамадзяне ведалі пра пакаранне:

– Канешне, чым больш будзе такі прэцэдэнтаў, калі за жорсткае адыходжанне з жывёламі караюць, і гэта будзе гучаць у СМІ, – гэта вельмі важна. Зразумела, для тых, хто да гэтага схільны. Для таго, каб кагосьці прыцягнуць да адаказнасці, патрэбныя сведкі. Замест нас гэта ні хто не зробіць.

За жорсткае абыходжанне з жывёлай, у выніку чаго наступіла смерць, злачынцу чакае арышт, альбо штраф ці грамадскія працы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя