Крыж паўстанцам 1863 года



Грамадскія актывісты Гарадзеншчыны ўшанавалі на Дзятлаўшчыне паўстанцаў 1863 года. Ва ўрочышчы Львоўшчына яны паставілі памятны крыж змагарам за вольнасць краіны. Менавіта ва ўрочышчы Львоўшчына Слонімскага павета ў 1863 годзе з расейскімі жаўнерамі ваяваў атрад Ісідара Лукашэвіча. Пазней пад Мілавідамі ён загіне ў адным з баёў і яго пахаваюць у Косаве.

kryz

Гэта ўжо другі крыж паўстанцам 1863 года, які сёлета з’явіўся на Гарадзеншчыне.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён