„Крыжам сасланых у Сібір” адзначылі 24 гарадзенцаў



24 жыхары Гарадзеншчыны атрымалі  польскія ўзнагароды „Крыж сасланых у Сібір”.

uznagarody11

Намеснік кіраўніка дэпартамента па справах ветэранаў і ахвяраў рэпрэсій Рэспублікі Польшча Бажэна Жэлязоўская і амбасадар краіны Лешэк Шэрэпка ад імя прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага адзначылі дзяржаўнымі ўзнагародамі тых, хто падчас сталінскіх рэпрэсій быў высланы на поўнач.

Гаворыць узнагароджаная крыжам Данута Буяк:

– Маці забралі ў турму за тое, што не данасіла ўладам на Армію Краёву. Была асуджаная з канфіскацыяй маёмасці на 10 гадоў. Яна была цяжарнай, нарадзіла мяне ў турме і да двух гадоў я была з маці. Потым маці аддала мяне на вёску да бацькі, яны толькі ажаніліся. Гэта была вельмі цяжкая сітуацыя, маці ніколі не распавядала гэтага.

Дзяржаўная ўзнагарода „Крыж сасланых у Сібір” існуе з 2003 года. Ім адзначаюцца дэпартаваныя ў 1939-1956 гадах у Сібір, Казахстан і на поўнач Савецкага Саюза грамадзяне тагачаснай Польшчы ды іх дзеці, народжаныя ў выгнанні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня