Кубкі з гербам Слоніма і Пагоняй



Сябры слонімскай ініцыятывы “Залаты леў” выпусцілі каля 200 сувенірных і падарункавых кубкаў.

kubki1

На кожным кубку намаляваны герб Слоніма з бел-чырвона-белай стужачкай і словам “Слонім”. А з іншых бакоў на розных кубках адлюстраваны герб Пагоня і словы “Люблю Беларусь”, “Жыве Беларусь”.

Гэтыя кубкі сябры слонімскай ініцыятывы “Залаты леў” будуць уручаць пераможцам розных спаборніцтваў, конкурсаў і віктарын.

kubki

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара