Куды ідзе транспартны падатак?



У Бярозаўскім раёне падпісанты звароту да мясцовай улады хочуць ведаць, як рэалізуюцца грошы, выплачаныя ў якасьці транспартнага падатку. Ён быў уведзены 3 гады таму. Зварот і збор подпісаў арганізаваны сацыял-дэмакратамі Берасцейшчыны ў рамках кампаніі “За наш горад”. На якасці дарог збор падатку не адбіўся.  На рамонт дарогаў сродкаў па-ранейшаму няма, кажуць людзі:

– Няхай яны робяць дарогі. Чаму яны нямэтна выкарыстоўваюць гэтыя грошы?

– Яны мусяць адчытвацца, куды гэтыя грошы ідуць, як гэтыя дарогі будуюцца, як яны рамантуюцца.

– У вёсках, як пройдуць дажджы, увогуле немагчыма праехаць. Самае крыўднае – вялікія падаткі мы плацім, а куды ідуць грошы – ніхто не ведае.

– Завулак “Камсамольскі” – у нас, як пройдзе дождж, не праедзеш.

Паводле зборшчыцы подпісаў Таццяны Тарасевіч,  людзі падтрымалі  зварот. Збор подпісаў праходзіць не толькі ў Бярозе, але і ў вёсках, дзе з дарогамі асабліва кепская сітуацыя.

Беларускае Радыё Рацыя