Купюры 500 еўра хутка не будзе



Еўрапейскі цэнтральны банк пастанавіў спыніць друк банкноты наміналам 500 еўра. Прычынай гэтага названа тое, што выкарыстоўваючы яе, магчыма весці незаконную дзейнасць. Выпуск купюры спыніцца прыкладна ў канцы 2018 году, калі будуць уведзены ў абарачэнне купюры новай серыі вартасцю 100 і 200 еўра. Іншыя банкноты мяняцца ня будуць. Пры гэтым старымі банкнотамі вартасцю 500 еўра можна будзе разлічвацца і надалей законна. Час на іх абмен будзе неабмежаваны.

Беларускае Радыё Рацыя