Курорт Букавель зрабіў рэкламу па-беларуску



Мы не будзем нічога пісаць пра Букавель – лепш за ўсё пра адметнасці курорту гаворыцца ў кароткім і яскравым відэа, якое зроблена акурат для таго, каб заахвоціць беларусаў прыехаць на зімовы адпачынак ва Украіну. 

Букавель – не вельмі дарагі курорт.

Азнаёміцца з цэнамі можна тут.

Раней паведамлялася, што з 25 снежня, мяркуецца, стартуюць авіярэйсы Менск – Івана-Франкоўск, што знаходзіцца побач з Букавелем. Самалёты будуць лётаць тры разы на тыдзень: у панядзелкі, серады, пятніцы.

Вылет з Івана-Франкоўска ў 12.00, з Менска ў 15.30.

nn.by