Леанід Гаравы затрыманы па дарозе ў Віцебск



Каардынатар Руху «За Свабоду» у Віцебскай вобласці Леанід Гаравы затрыманы нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху і дастаўлены ў Гарадоцкі РАУС.

«Я выехаў з Гарадка ў Віцебск, і мяне спыніла ДАІ. Знайшлі быццам бы парушэнне правілаў дарожнага руху, даставілі ў РАУС», – сказаў сайту Pyx.by Леанід Гаравы.

Каардынатар Руху знаходзіцца ў пастарунку блізу гадзіны. Зараз, па ягоных словах, з ім ідзе размова.

Сёння ў Віцебску запланаваны Марш недармаедаў.

pyx.by