“Летапісец нашай славы”: да 95-годдзя Міколы Ермаловіча



У Маладэчне прайшла навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Летапісец нашай славы”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння слыннага даследчыка беларускай даўніны Міколы Ермаловіча (1921-2000).

6

На фота: выступае Уладзімір Мароз

Мадэраваў імпрэзу мясцовы краязнаўца і пісьменнік, які доўгі час быў у блізкіх стасунках з гісторыкам, Міхась Казлоўскі.

3 На фота: Міхась Казлоўскі

Выступоўцы, а сярод іх былі не толькі маладэчанцы, але і госці сталіцы, падзяліліся ўспамінамі пра сваё знаёмства з Міколам Іванавічам, распавялі пра яго падзвіжніцкую працу на ніве адраджэння гістарычнай праўды.

4

На фота: выступае Зміцер Санько

Адкрыццём для многіх прысутных было сведчанне, што Ермаловіч быў яшчэ і таленавітым паэтам, але з-за сваёй сціпласці, не афішаваў свой паэтычны дар.

9

На фота: Віншаванне ад Алены Ермаловіч, дачкі М.Ермаловіча

11

Напрыканцы канферэнцыі госці горада наведалі месца пахавання слыннага даследчыка на маладэчанскіх могілках.

Алесь Кшталтны, Беларускае Радыё Рацыя, Маладэчна

Фота аўтара