Лідскі край шляхам волі



Незалежныя кандыдаты ў дэпутаты з Лідчыны правялі традыцыйную акцыю ўшанавання памяці паўстанцаў 1863 года. Спачатку яны папрыстунічалі на імшы ў касцёле па закатаваным царскімі карнікамі ксяндзу Адаму Фалькоўскім, затым наведалі мемарыяльную шыльду ў гонар кіраўніка паўстання ў Лідскім павеце – Тодара Нарбута, месца пахавання ксяндза Фалькоўскага ў лідскім парку і магілу ўдзельніцы паўстання – Валерыі Цехановіч на старых каталіцкіх могілках.

Па словах кіраўніка суполак БНФ і ТБМ ў Лідзе Станіслава Судніка, акцыя, у тым ліку, была прымеркаваная да маючых адбыцца 11 верасня выбараў ў Палату прадстаўнікоў:

— Шэсць прадстаўнікоў лідскага раёна зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты. Усе яны сябры партыі БНФ, усе яны сябры Таварыства беларускай мовы — людзі, якія рэальна хочуць нешта зрабіць, каб сітуацыя ў Беларусі стала лепшая. Мы ўжо прадстаўляем не толькі лідскі раён, але значна шырэйшую тэрыторыю, якую мы традыцыйна называем Лідскім краем. Гэта наша тэрыторыя, мы тут гаспадары і маем поўнае права рэпрэзентаваць яе самым высокім роўні.

Акцыю ўшанавання памяці паўстанцаў, якую лідскія актывісты традыцыйна ладзяць да 27 ліпеня мясцовыя ўлады праводзіць не дазволілі. Таму было вырашана яе правесці такім чынам і прымеркаваць да даты 25 жніўня – 25-годдзя падпісання дзяржаўнага акта аб Незалежнасці Беларусі і зацвярджэння назвы «Рэспубліка Беларусь».

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя