Лукашэнка даручыў паставіць палявыя кухні ў дварах



Аляксандр Лукашэнка сёння па выніках дакладу аб прымаемых мерах па мінімізацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор’я даручыў паставіць ваенна-палявыя кухні для добраахвотных прыбіральшчыкаў снегу ў дварах, паведамляе БелТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што насельніцтва бярэ актыўны ўдзел у расчыстцы дваровых тэрыторый і даручыў знайсці магчымасці, каб заахвоціць гэтых людзей. Кіраўнік дзяржавы даручыў паставіць для іх ваенна-палявыя кухні, забяспечыць гарачым харчаваннем, а таксама неабходным інвентаром для ўборкі снегу.

Акрамя таго, па выніках дакладу звярталася ўвага на тое, што трэба заахвоціць работнікаў дарожна-будаўнічых і камунальных службаў, якія напружана працуюць на ліквідацыі наступстваў цыклона.

12 студзеня ў Беларусь прыйшоў цыклон «Даніэла», які прынёс моцныя снегапады. Акрамя таго, сіноптыкі ўжо заўтра прагназуюць яшчэ адзін паўднёвы цыклон – «Эму».