Лукашэнка супраць дронаў



Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ №81, які значна ўскладняе выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў (дронаў) у краіне.

Рэалізацыя гэтага дакумента будзе садзейнічаць забеспячэнню бяспекі палётаў паветраных судоў і грамадскай бяспекі, гаворыцца ў заяве прэс-службы беларускага прэзідэнта.

Адзначаецца, што сучасныя авіямадэлі валодаюць небяспечнымі тэхнічнымі характарыстыкамі і шырока даступныя насельніцтву, якое выкарыстоўвае іх у забаўляльнай, спартовай і іншых відах дзейнасці. Разам з гэтым авіямадэлі пачалі ўяўляць пагрозу карыстальнікам паветранай прасторы рэспублікі. Да абмежавання выкарыстання падобных апаратаў прывяло тое, што яны могуць быць задзейнічаны ў тэрарыстычных, экстрэмісцкіх і іншых злачынных мэтах.

Парадак выкарыстання авіямадэлей будзе вызначана ўрадам на працягу бліжэйшых трох месяцаў. Парушальнікаў будзе чакаць адміністрацыйная адказнасць. Як вынікае з указу №81, пад авіямадэллю разумеецца лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіравальны свабодналятаючы апарат.

Дакумент уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.