Зварот да ўлады: „Увесці наркакантроль на мяжы з Расеяй”



Палітолаг, сябра Партыі БНФ Уладзімір Падгол накіраваў Аляксандру Лукашэнку адкрыты ліст з заклікам як мага хутчэй увесці наркакантроль на мяжы з Расеяй. Сваю прапанову Падгол абгрунтоўвае дадзенымі са СМІ, у тым ліку дзяржаўных, згодна з якімі наркатычныя рэчывы паступаюць у Беларусь праз мяжу з Расеяй. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб інфармацыі па крымінальнай справе ў дачыненні да буйной сеткі распаўсюджвальнікаў псіхатропаў, наркадылераў „групы Зайцава”, якіх 4 сакавіка Менскі абласны суд прысудзіў да працяглых тэрмінаў зняволення. Аўтар ліста таксама прыводзіць паведамленне прэс-групы Берасцейскай мытні аб узбуджэнні 4 сакавіка трох крымінальных спраў пасля затрымання грамадзян Расеі з забароненымі курыльнымі сумесямі і таблеткамі, якія змяшчаюць псіхатропы. Падгол звяртае ўвагу кіраўніка дзяржавы на тое, што факты выяўлення наркотыкаў адбываюцца пры спробах перавезці іх праз заходнюю мяжу Беларусі, у той час як усходнюю мяжу з Расеяй яны перасякаюць бесперашкодна.