Выбарчая лукавасць



Гадзіну таму, у дзень, забаронены для агітацыі і прапаганды кандыдатаў у прэзідэнты, на буйнейшым Камароўскім кірмашы сталіцы выставілі восем, нібы безадрасных, выбарчых пікетаў. Яны месцяцца ў 50-100 метрах адзін ад аднаго. Аднак на ўсіх стэндах поруч з выбарчымі столікамі адна ўсім вядомая выява дзейнага кіраўніка дзяржавы. Яе дадаюць мяноклічы арганізатараў пікетаў – грамадскіх аб’яднанняў БРСМ ды “Белалая Русь”, якія, як вядома, агулам уваходзяць у перадвыбарчую каманду Лукашэнкі.

Перад уваходам грае рок-гурт – таксама пад “Белай Руссю”. Зрэшты, менчукі, якім яўна надакучылі перадвыбарчыя гульні, ля іх не спыняюцца і надалей спяшаюцца за пакупкамі.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя