Ля „Гродна Азоту” прарвала трубавод: шматмятровы фантан раскідваў камяні і смецце



28-га верасня, днём, адразу пасля заканчэння праверкі вучэбнай сірэны, у Гародні здарылася аварыя на трубаводзе ў раёне прадпрыемства «Гродна Азот». Карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі дзяліцца навіной і відэа гіганцкага фантана, які быў бачны нават з цэнтра горада.

Пазней стала вядома, што аварыя адбылася на трубаводзе, які выкарыстоўваецца для забеспячэння «Азота». Прарыў адбыўся ў раёне «азотаўскіх» лецішчаў – велізарны напор вады вырваўся вонкі на дзясятак метраў, раскідваючы па акрузе камяні і смецце. Таксама вада затапіла досыць вялікую тэрыторыю з дачнымі ўчасткамі.

https://www.youtube.com/watch?v=j6SHJ28T-dM

https://www.youtube.com/watch?v=Y-2kXjmbr8k

Кірыл Бародзіч зняў паблізу аварыю  і яе наступствы.

fzot-sm

https://www.youtube.com/watch?v=-ViBKvoEdLI

s13.ru