Ля сценаў гомельскага ІЧУ адбылася акцыя салідарнасці з арыштаванымі



Ля сценаў гомельскага ізалятара часовага ўтрымання праходзяць стыхійныя акцыі салідарнасці з арыштаванымі актывістамі і блогерамі. Каля 25 чалавек патрабавалі вызвалення аўтара нашумелых ролікаў пра дармаедскі дэкрэт Максіма Філіповіча. Адзін з удзельнікаў акцыі распавядае пра рэакцыю сілавікоў.

– Я стаяў з плакатам “Свабоду Максіму Філіповічу”. Падыйшоў нейкі начальнік з папкай і папярэдзіў, што мы ўдзельнічаем у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і папрасіў убраць гэтыя плакаты, інакш, сказаў, мы падпадаем пад артыкул 23.34 “Арганізацыя несанкцыянаваных мерапрыемстваў”. Мы прыбралі і крыху адыйшлі ў бок.

Відэаблогер Максім Філіповіч быў арыштаваны на 13 сутак паводле завочнага рашэння суда Цэнтральнага раёна Гомеля за арганізацыю несанкцыянаванага „марша недармаедаў”.

Беларускае Радыё Рацыя