Лясгасы Гарадзеншчыны нарыхтоўваюць бярозавы сок



На Гарадзеншчыне актыўна ідзе нарыхтоўка свежага бярозавага соку. Набыць яго можа кожны ахвотны ў неабмежаванай колькасці. Сёлета літр свежага бярозавіку каштуе 1600 рублёў. Цана не мянялася з мінулага году.

За самавольную нарыхтоўку соку можна атрымаць штраф у памеры да 200 базавых велічынь, што на сённяшні дзень складае больш за чатыры мільёны рублёў. Прадаюць сок у Гарадзенскім, Скідзельскім і іншых лясніцтвах рэгіёну. Нарыхтоўчы сезон бярозавіку цягнецца ад тыдня да месяца.

Набыць любімы многімі беларусамі бярозавы сок можна будзе яшчэ на працягу двух – трох тыдняў. Усё залежыць ад надвор’я. За гэты перыяд з аднаго дрэва можна сабраць каля 200 літраў соку.

Беларускае Радыё Рацыя