Лявон Вольскі даў канцэрт у Вільні



Пры поўнай зале людзей прайшоў канцэрт Лявона Вольскага ў Вільні. Фанаты з’ехалі з розных гарадоў Польшчы, Латвіі, Бельгіі і Беларусі, у якой Вольскі знаходзіцца ў забароненым спісе. Сам артыст падкрэсліў, што ў Беларусі выступіць пасля зменаў. 

– Калі гэтая ўлада зменіцца, толькі тады. Пакуль яна знаходзіцца там (а яна ўжо там 23 гады), то ніякіх моцна пазітыўных зменаў не будзе. Я сябе ўспрымаю як пісьменніка, паэта, які робіць культурніцкі ўнёсак у нашу сітуацыю. Мяне і раней слухалі студэнты, і зараз слухаюць таксама.

У Вільні прагучалі лепшыя песні розных гадоў гуртоў «Мроя», NRM, у якіх Вольскі быў салістам. У час канцэрту луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Вільня

Фота аўтара